Пад Еўпаторыяй дваіх беларусаў занесла ў мора, іх выратавалі
Каля пасёлка Заазёрны пад Еўпаторыяй выратаваны двое беларускіх грамадзян, якіх занесла ў мора.
Як паведамляе Галоўнае тэрытарыяльнае ўпраўленне МНС Украіны па Крыме, днём 7 ліпеня паступіла інфармацыя аб тым, што з надзіманага матраца былі зняты жанчына 1982 г.н. і мужчына 1977 г.н., занесеных у адкрытае мора на адлегласць 600 м. Грамадзяне адпачывалі на дзікім пляжы, дзе не абсталяваны ратавальны пост.
Медыцынская дапамога абодвум не спатрэбілася.