БЕЛ Ł РУС

У Румыніі паўнамоцтвы прэзідэнта прыпыненыя, будзе рэферэндум пра імпічмент

10.07.2012 / 08:18

Канстытуцыйны суд Румыніі пастанавіў, што адхіленне ад пасады прэзідэнта Румыніі Траяна Бэсеску адпавядае канстытуцыі краіны.

Працэдуру імпічменту ініцыявала апазіцыйная левацэнтрысцкая кааліцыя. За гэтае рашэнне выказаліся 258 парламентарыяў, супраць - 114.

Пасля рашэння парламента, па законе, прэзідэнцкія паўнамоцтвы Бэсеску прыпыняюцца на 30 сутак.

За гэты час у Румыніі павінен адбыцца ўсеагульны рэферэндум па пытанні аб адхіленні прэзідэнта ад пасады. Ён запланаваны на 29 ліпеня.

Між тым, суд пакуль не вырашыў, наколькі адпавядае канстытуцыі рашэнне ўрада змяніць правілы рэферэндуму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула