БЕЛ Ł РУС

24-гадовая раварыстка разбілася на лыжаролернай трасе ў Мінску

10.07.2012 / 11:33

Стан пацярпелай ацэньваецца як цяжкі.

На адным са спускаў дзяўчына ўрэзалася ў агароджу і, зваліўшыся з ровара, ударылася галавой аб асфальт.

Цяпер яна знаходзіцца ў коме ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі з цяжкай адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай, пераломам левай ключыцы і вывіхам 1-га і 2-га шыйных пазванкоў без пашкоджання спіннога мозгу.
Стан пацярпелай ацэньваецца як цяжкі.

Варта адзначыць, што катацца на роварах па лыжаролернай трасе забаронена.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула