БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік СПА Пахмелкін: Дэсант мядзведзікаў — гэта правакацыя супраць Беларусі

11.07.2012 / 10:5

Nashaniva.com

Лётчыкі працягваюць сцвярджаць, што парушэнняў паветранай прасторы не было.

Такога мядзведзіка знайшоў у Сухараве наш чытач і перадаў у рэдакцыю.

«Гэта была 100-працэнтная правакацыя супраць Беларусі пры падтрымцы замежных спецслужбаў. Нашы сродкі ваенна-паветраных сілаў і сілаў супрацьпаветранай абароны не пацвердзілі парушэнні паветранай прасторы невядомым самалётам», — заявіў генерал-маёр Дзмітрый Пахмелкін, які камандуе ВПС і СПА Беларусі.

«Што тычыцца правакацыі, пра якую паведамлялася ў СМІ, пра тое, што нібыта лёгкаматорны самалёт, які заляцеў на нашую тэрыторыю ў раёне пасёлка Івянец, то расследаванне пакуль не завершанае», — дадаў генерал.

Пахмелкін кажа, што калі б парушальнік паветранай прасторы быў выяўлены, «мы б паднялі ў паветра самалёты або ў крайнім выпадку верталёты і затрымалі б паветранага парушальніка».

«Паводле нашых законаў, мы не можам адкрываць агонь на паразу, калі ў паветраную прастору Беларусі уварваўся грамадзянскі самалёт»,
— адзначыў генерал-маёр Дзмітры Пахмелкін, піша Радыё Свабода.

Нагадаем, што лёгкаматорны самалёт, пілатаваны шведскімі грамадзянамі, 4 ліпеня здзейсніў палёт з Літвы ў Беларусь і раскідаваў каля 800 цацачных мядзведзікаў над Івянцом і мінскім раёнам Сухарава. Мядзведзікі былі з парашутамі і маленькімі плакацікамі на англійскай мове: «Вы не прымусіце нас замаўчаць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула