БЕЛ Ł РУС

У Купалаўскім трыумфальна прайшлі легендарныя «Тутэйшыя»

11.07.2012 / 10:51

Nashaniva.com

«НН» сто гадоў з вамі

Чорная Весь. Віленская губерня. Тутака пайшлі два дзецюкі купацца ў сажалку каля быўшай цагельні, ды абодва дрэнна плавалі. Сажалка надта вялікая і глыбокая; адзін з іх замарыўся плаваючы і пачаў тануць і крычаць: «Братка, ратуй! Братка, ратуй!» Але таварыш не ўмеў плаваць і не выратаваў і дзяцюк утапіўся.

«НН». № 26. 1912.

У Купалаўскім тэатры трыумфальна прайшлі легендарныя «Тутэйшыя». Спектакль, які заўжды збіраў аншлагі, рэкламы не патрабаваў, асабліва пасля зняцця з рэпертуару на падставе «састарэласці дэкарацый». У фінале гледачы наладжвалі суперавацыю з тысячагалосным «Жыве Беларусь!» — акторам, нябачна прысутнаму аўтару, бел-чырвона-беламу сцягу над сцэнай, самім сабе. Цешыліся, што могуць вось так сабрацца ў цэнтры Менску, ля самай прэзідэнцыі, і ўзняць гіганцкі нацыянальны штандар.

«НН». № 26. 2002.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула