БЕЛ Ł РУС

У Крэве пройдуць урачыстасці, прысвечаныя Міндоўгу

11.07.2012 / 11:08

Свята «Альбом гісторыі адкрыты», прысвечаны каранацыі Міндоўга, пройдзе ў Крэве (Смаргонскі раён) у суботу, 14 ліпеня.

Пачатак, а 16 гадзіне, паведаміла метадыст раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці Тамара Сяменчанка. На свяце выступяць літоўскі калектыў сярэдневяковага танца, мінскі гурт «Гуда», мясцовыя артысты. А смаргонскі рыцарскі клуб «Харугва» прадэманструе гасцям свята, якімі былі бітвы ў нашых продкаў. Гасцей таксама чакаюць танцы і горад майстроў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула