БЕЛ Ł РУС

Партыя Навасяда вылучае на выбары аднаго кандыдата — самога Навасяда

11.07.2012 / 15:6

ЗП

Пра гэта гаворыцца на сайце аргкамітэта Партыі свабоды і прагрэса.

«Арганізацыйны камітэт Партыі свабоды і прагрэса прыняў рашэнне ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі ў парламент і вылучыць свайго лідара Уладзіміра Навасяда кандыдатам у дэпутаты», — гаворыцца ў заяве.

«Сябры аргкамітэта вырашылі не распыляць свае сілы і сканцэнтравацца на працы ў адной акрузе, каб перамагчы ці даказаць, што выбары былі сфальсіфікаваныя».
Навасяд адзначае, што ў яго ініцыятыўную групу гатовыя ўвайсці 500 чалавек. Адзначаецца, што каманда Навасяда вылучала сваіх прадстаўнікоў у акруговыя камісіі, але ім было адмоўлены.

Аргкамітэт Партыі свабоды і прагрэса існуе з 2003 года. За гэты час арганізацыя некалькі разоў спрабавала зарэгістравацца ў Міністэрстве юстыцыі, але сутыкалася з адмовамі.

Ад 2000 да 2004 Уладзімір Навасяд ужо з’яўляўся дэпутатам палаты прадстаўнікоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула