БЕЛ Ł РУС

У Люксембургу замежнікі ўжо складаюць 43% насельніцтва

12.07.2012 / 10:22

На Кіпры — 20%, у Латвіі — 17%, у Эстоніі — 16%, паведамляе Еўрастат.

Найбольш замежнікаў у Еўрасаюзе хочуць жыць у Нямеччыне. Іх там ужо больш за 7 мільёнаў чалавек альбо 9% усяго насельніцтва.

У Іспаніі замежнікаў амаль 6 мільёнаў, а гэта каля 12% насельніцтва краіны. Імігранты таксама актыўна выбіраюць для новага месца жыхарства Італію, Вялікабрытанію і Францыю. У гэтых пяці краінах у 2011 годзе жылі 75% усіх замежнікаў.

Агулам у краінах ЕС летась жылі амаль 49 мільёнаў чалавек, якія нарадзіліся ў іншых краінах. Сярод іх больш за 16 мільёнаў, якія нарадзіліся ў краінах-сябрах Еўрасаюза

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула