БЕЛ Ł РУС

У Расіі паставяць помнік Мулявіну

12.07.2012 / 15:44

У Екацерынбургу (Расія) плануецца ўстанавіць помнік народнаму артысту СССР і Беларусі Уладзіміру Мулявіну, паведаміў 12 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Віцебску міністр культуры Беларусі Павел Латушка.

Папярэдняя згода на ўстаноўку помніка атрымана ад кіраўніцтва Свярдлоўскай вобласці і гарадскіх улад Екацерынбурга, а таксама прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, адзначыў міністр.

Паводле яго слоў, падчас візіту ў Екацерынбург рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіла Баразны было вызначана папярэдняе месца для ўстаноўкі помніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула