БЕЛ Ł РУС

У Полацку ўчынены разбойны напад на таксіста

13.07.2012 / 11:10

Як паведамілі ў праваахоўных органах, вечарам 12 ліпеня ў Полацкі РАУС звярнуўся мясцовы таксіст, індывідуальны прадпрымальнік 1978 года нараджэння. Мужчына расказаў, што каля вёскі Тросна невядомы, якога ён падвозіў на сваім «Сітраене», з прымяненнем нажа забраў у яго 460 тысяч рублёў.

Таксіст шпіталяваны з колата-рэзанымі ранамі грудной клеткі, брушной поласці, галавы і правага сцягна.

Злачынца адшукваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула