БЕЛ Ł РУС

“Чарнобыльскі шлях” ад Якуба Коласа да Нацыянальнай бібліятэкі

30.03.2007 / 08:11

У аргкамітэт увайшлі прадстаўнікі ўсіх апазыцыйных партыяў і некаторых грамадзкіх арганізацыяў Беларусі, у тым ліку камуністаў, якія не ўваходзілі ў аргкамітэт 25 Сакавіка.

Такі маршрут вызначыў створаны 29 сакавіка арганізацыйны камітэт для правядзеньня "Чарнобыльскага шляху". У аргкамітэт увайшлі прадстаўнікі ўсіх апазыцыйных партыяў і некаторых грамадзкіх арганізацыяў Беларусі, у тым ліку камуністаў, якія не ўваходзілі ў аргкамітэт 25 Сакавіка.

Першае паседжаньне арганізацыйнага камітэту вёў намесьнік старшыні партыі БНФ Віктар Івашкевіч. Ён прапанаваў сабрацца 26 красавіка на плошчы Якуба Коласа і прайсьці праспэктам да Нацыянальнай бібліятэкі, дзе мае адбыцца мітынг. Падставай для такога рашэньня стаў дазвол уладаў правесьці каля бібліятэкі 25 сакавіка канцэрт. Маўляў, калі можна праўладным арганізацыям, то чаму нельга апазыцыйным?

Старшынём аргкамітэту па правядзеньні “Чарнобыльскага шляху” абраны член-карэспандэнт Акадэміі навук Іван Нікітчанка. Заяўку на правядзеньне шэсьця й мітынгу арганізатары пададуць у Менгарвыканкам у аўторак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула