БЕЛ Ł РУС

Рамесніцкі летнік у вёсцы Азярычына з 6 па 11 жніўня

16.07.2012 / 12:13

Прымака Васiль

Вам заўсёды хацелася пажыць традыцыйным ладам жыцця ў беларускай вёсачцы? Тады вам да нас на летнік!

Запрашаем вас на рамесніцкі летнiк ў вёсцы Азярычына (Пухавіцкі раён, 35 км ад Мінска)! Плануецца правядзенне майстар-класаў па наступных рамесніцкіх занятках:

 Шавецтва

 Ткацтва пасоў

 Габеленапляценне

 Разьба па дрэве

У планах цікавае баўленне часу!

У вас будзе магчымасць прасякнуца традыцыйным жыццём беларуса на вёсцы. Кожны дзень у перапынках паміж майстар-класамі будуць праводзіцца народныя гульні, у вечары будуць ладзіцца беларускія танцы, а насычаны дзень будзе скончвацца ля вогнішча пад народныя песні.

Каб прыняць ўдзел патрэбна зарэгістравацца, дасылаўшы запыт на aziaryczyna@gmail.com.

УВАГА! Колькасць месцаў абмежаваная.

Па пытаннях тэлефануйце, калі ласка:

Васіль, вэлкам 136 46 72, МТС -- 877 61 59.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула