БЕЛ Ł РУС

Цётка. Вера беларуса

15.07.2012 / 15:47

Nashaniva.com

Сёння — гадавіна нараджэння паэткі Алаізы Пашкевіч (1876–1916).

Веру, братцы: людзьмі станем,
Хутка скончым мы свой сон;
На свет Божы шырэй глянем,
Век напіша нам закон.
Не чарнілам на паперу,
Дзесь ў архівы не здае, —
Ён збірае поту меру
I на ніву нашу лье,
Землю поіць, яна родзе
Сок ў зярнятах нам на хлеб.
Спажываем, a ў народзе
Штось як шэпча: «Ўставай, слеп!»
Веру, братцы, ў нашу сілу,
Веру ў волi нашай гарт:
Чую агонь ў нас — не брыну,
Бачу, братцы, мы не з карт,
Мы не з гіпсу, мы — з камення,
Мы — з жалеза, мы — са сталі,
Нас кавалі ў пламенні,
Каб мацнейшымі мы сталi.
Цяпер, братцы, мы з граніту,
Душа наша з дынаміту,
Рука цвёрда, грудзь акута,
Пара, братцы, парваць пута!

1905

* * *

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула