БЕЛ Ł РУС

Аварыя на МКАД: «Мазду» раструшчыла аб «Субару»

15.07.2012 / 17:26

Nashaniva.com

Ноччу на МКАД адбылася аварыя з цяжкімі наступствамі. На развязцы кальцавой дарогі з вул. Ціміразева сутыкнуліся Mazda 626 і Subaru Tribeca. У першым аўтамабілі заціснула жанчыну-кіроўца, яе вызвалялі выратавальнікі, паведамілі ў МНС. Па словах удзельніка форуму Onliner.by, які размясціў фатаграфіі з месца здарэння, аўтамабіль таксі урэзаўся ў красовер, які стаяў.

Па дадзеных выратавальнікаў, паведамленне аб ДТЗ паступіла каля 1.20. За рулём Mazda знаходзілася жанчына (1982 г. н.). Яна і апынулася заціснутай у салоне аўтамабіля. Яе ўдалося вызваліць толькі ў 1.45.

Супрацоўнікі МНС перадалі пацярпелую лекарам «хуткай». З папярэднім дыягназам «пераломы ног і рукі» яна была дастаўленая ў бальніцу. На сайце МНС адзначаецца, што кіроўца, магчыма, была ў нецвярозым стане. Прычыны ДТЗ высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула