БЕЛ Ł РУС

Памерла Вера Вярба — аўтарка легендарных «Ручнікоў» + песня

16.07.2012 / 00:20

Nashaniva.com

Было ёй 70 гадоў.

Знайшоў яе сын. Была адна на дачы.

Сапраўднае імя Веры Вярбы — Гертруда Сакалова (дзявочае — Маркава). Яна нарадзілася 14 студзеня 1942 года ў вёсцы Высокі Гарадзец Талачынскага раёна. Дэбютавала летуценным і рамантычным зборнікам «Вочы вясны» ў 20 гадоў.

Гэтая, па словах Адама Глобуса, «эфектная» жанчына доўгі час адпрацавала ў часопісе «Беларусь». Яна не «мільгала» ў свецкай хронікі, але пакінула пасля сябе цудоўныя вершы.

Класічная песня «Песняроў»:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула