БЕЛ Ł РУС

У Вілейскім раёне БМВ пратараніла аўтобус: ёсць ахвяры

16.07.2012 / 17:41

Здарэнне адбылося сёння раніцай на трасе Мінск — Мядзел.

Сёння, 16 ліпеня, у 10.40 на 79-м км аўтадарогі Р-58 (Мінск — Мядзел) паблізу вёскі Будзішча Вілейскага раёна (Мінская вобласць) кіроўца БМВ-323 выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з пасажырскім аўтобусам «Радзіміч», які рухаўся па маршруце Паставы — Мінск у сустрэчным напрамку.

У аўтобусе знаходзіліся 26 пасажыраў. Кіроўца БМВ памёр на месцы.
Ад моцнага ўдару легкавік пагнула настолькі, што цела загінулага ўдалося вызваліць работнікам МНС толькі пры дапамозе гідраўлічнага інструмента.
У аўтобусе пацярпелі кіроўца і трое пасажыраў.
Траіх пацярпелых шпіталізавалі — у іх розныя траўмы, іх стан здавальняючы. Яшчэ адна пасажырка адмовілася ад шпіталізацыі. У жанчыны раны лба і правай шчакі.

Абставіны ДТЗ высвятляюць супрацоўнікі ДАІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула