БЕЛ Ł РУС

Вераніка Круглова з «Крыві»: толькі адзін канцэрт

17.07.2012 / 12:21

20 ліпеня. Клуб «Графіці» (зав. Калініна, 16). 19.00.

Гурт KRIWI быў заснаваны ў 1996 годзе. Стыль гурту вызначаюць як аўтэнтычны сусветны фолк эксперымент, спалучэнне старажытных традыцыяў гарлавых спеваў i сучаснага гучання з элементамi iмправiзацыi i авангарду. Гурт ужывае аўтэнчыныя iнструменты, а матэрыял для сваiх кампазіцый збiрае у фальклорных экспедыцыях.

За гады свайго існавання калектыў змяняў склад, спыняў існаванне, выдаў некалькі студыйных і жывых рэлізаў, паўдзельнічаў у шматлікіх складанках, даў канцэрты ў Беларусі і не меней канцэртаў за мяжой. І зноў жывы, каб зарадзіць слухачоў неверагоднай энергіяй беларускага фальклору.

У межах святквання пятнаццаццігоддзя каманды пасля доўгага маўчання Вераніка Круглова і легендарны беларускі гурт сыграе вялікі сольны канцэрт у клубе «Графіці» 20 ліпеня.

Квіткі: 60 000 рублёў.

Даведкі па т.: (29) 638-44-44, (33) 638-44-44, (25) 638-44-44.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула