Ліберальны альянс перамог на выбарах у Лівіі
Па выніках першых пасля звяржэння палкоўніка Кадафі выбараў у Лівіі перамогу атрымаў альянс ліберальных партый. Альянс нацыянальных сіл, які ўначальвае прэм’ер пераходнай рады Махмуд Джыбрыл, атрымаў 39 з 80 месцаў.
Акрамя таго, у Нацыянальную асамблею, якая налічвае 200 месцаў, трапяць дзясяткі незалежных кандыдатаў.
Казаць аб агульнай скіраванасці асамблеі пакуль не даводзіцца, бо гэта будзе залежаць ад таго, каго прызнаюць сваім лідарам 120 кандыдатаў-аднамандатнікаў.