Юлія Несцярэнка не паедзе на Алімпіяду ў Лондан
Пра гэта яна аб'явіла праз інтэрнэт.
Як паведамляе газета «СБ. Беларусь сегодня», галоўны трэнер зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы Аляксандр Трашчыла назваў гэтую сітуацыю «дзіўнай».
Ён нагадаў, што на нядаўнім чэмпіянаце Еўропы ў Хельсінкі да яго падыходзіў трэнер Юліі Дзмітрый Несцярэнка, які цікавіўся магчымасцю яе выступлення ў Лондане на дыстанцыі 100 метраў. «Я адказаў, што ў яе пакуль няма алімпійскага нарматыву», — кажа Трашчыла.
Добрыя вынікі, якія Юлія Несцярэнка паказала на Кубку Беларусі ў Брэсце (11,21 і 11,25) не былі падмацаваныя на кантынентальным першынстве (11,52). Да таго ж у Хельсінкі Несцярэнка атрымала траўму.
Нагадаем, што Юлія Несцярэнка стала знакамітай пасля бліскучай перамогі на100-метроўцы на Алімпіядзе ўАфінах-2004 . Аднак пасля таго поспеху яна ўжо не паказвала падобных вынікаў.