Заўгас Дома культуры ў працоўны час 808 разоў з'ездзіў за мяжу
Дырэктар Івацэвіцкага гарадскога Дома культуры пастановай пракуратуры атрымала вымову за тое, што яе падначалены, намеснік па гаспадарчай частцы, шматкроць адсутнічаў на працоўным месцы.
Дзівіць не сам факт парушэння, а яго размах. За няпоўных чатыры гады (з 2009 па 2012) загадчык гаспадаркі, як сведчыць банк дадзеных мытных службаў Беларусі, перасякаў ў працоўны час мяжу (
Ён выязджаў за межы краіны і ў выходныя дні, але пракуратура зацікавілася менавіта выпадкамі з працоўным часам: ад Дома культуры да мяжы больш за 100 кіламетраў. Пры гэтым працаўнік атрымліваў паўнавартасную зарплату.
Неабгрунтавана атрыманую заработную плату ў памеры 4 млн 462 тыс. рублёў загадчык гаспадаркі ўжо кампенсаваў.