БЕЛ Ł РУС

Трое дзяцей загінулі ў пяcчаным катлаване ў Хойніцкім раёне

18.07.2012 / 10:45

Трагедыя здарылася ў аўторак.

Трагедыя адбылася 17 ліпеня ў вёсцы Звяняцкае пасля 14.00.

Трое хлопчыкаў (1999, 2000 і 2002 года нараджэння), двое з іх — браты, пайшлі пагуляць на край вёскі, дзе быў выкапаны вялікі катлаван глыбінёй 2 м. Пясчаныя краі катлавана абсыпаліся, і дзяцей засыпала.

Каля 17.00 шукаць хлопцаў пайшоў старэйшы брат хлопчыкаў. Аднаго з іх — ужо мёртвага — ён і знайшоў засыпанага пяском. Затым ратавальнікі знайшлі яшчэ дваіх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула