БЕЛ Ł РУС

Пабыць каралём за дзве тысячы

18.07.2012 / 12:09

Новая забаўка ў Гродне.

На лесвіцы Новага каралеўскага замка ў Гродне

цяпер можна на хвіліну ўявіць сябе апошнім каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім. Варта толькі ўставіць галаву ў авал карціны, адкуль каралеўскі твар выразаны, і зрабіць здымак. Каштуе гэта ўсяго дзве тысячы рублёў.

Жанчыны могуць стаць на хвіліну цароўнай асобай. Подпісу няма, але пазнаецца імпэратрыца Кацярына ІІ. Цана тая ж — дзве тысячы.

Лічыцца гістарычна даказаным, што Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, калі яго выправілі ў Санкт-Пецярбург амбасадарам Рэчы Паспалітай, стаў каханкам будучай імператрыцы.

Пазней Кацярына ІІ адыграла вялізную ролю ў скасаванні Рэчы Паспалітай. Панятоўскі адрокся ад каралеўскага пасаду ў Новым замку ў Гродне. Тут ён і заставаўся пад хатнім арыштам да вымушанага ад’езду ў Санкт-Пецярбург, дзе пазней памёр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула