БЕЛ Ł РУС

Здаровае харчаванне? Фотафакт – збожжа выспявае пад самай МКАД

18.07.2012 / 12:48

Сяргей Гезгала

калі бачылі аналагічныя факты, пішыце ў каментах і шліце фоты

Мінская кальцавая — самая нагружаная дарога Беларусі. Па ёй штохвілінна праносяцца дзясяткі машын. Навакольныя палі не пустуюць. Аграпрадпрыемствы засяваюць іх. Апошнія гады — нават ушчыльную пад дарогу.

Краіна адрапартуе пра збор 10 мільёнаў тон збожжа. Але ў збожжы, сабраным пад узбочынаю магістралі, будзе ўтрымлівацца ўся табліца Мендзялеева.

Санэпідэмстанцыі не рэагуюць на такія факты. Дакладных нормаў на санітарныя зоны вакол дарог не існуе, да таго ж сельская гаспадарка — сфера з вядомай прычыны палітызаваная.

На фота: ячмянёк выспявае каля Каменнай Горкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула