БЕЛ Ł РУС

У Маскве ўпершыню з 1990 года змянілася самае папулярнае імя сярод нованароджаных хлопчыкаў

18.07.2012 / 13:47

Упершыню за 22 гады ў Маскве самым папулярным імем сярод нованароджаных хлопчыкаў стала Арцём замест Аляксандр,

паведамляе «Інтэрфакс».

«Упершыню з 1990 года, калі лідарам стаў Аляксандр, гэтае імя адышло на другі радок папулярнасці сярод бацькоў», — расказала начальнік сталічнага ўпраўлення ЗАГС Ірына Мураўёва. Паводле яе інфармацыі, далей у рэйтынгу папулярнасці ідуць імёны Максім, Іван, Дзмітрый, Міхаіл, Кірыл, Данііл, Мікіта, Ягор. Сярод дзяўчынак самым папулярным імем засталося Марыя. Затым ідуць Сафія, Анастасія, Дар’я, Ганна, Лізавета, Паліна, Вікторыя, Варвара, Кацярына.

У першым паўгоддзі 2012 аддзеламі ЗАГС Масквы зарэгістраванае нараджэнне толькі аднаго дзіцяці з незвычайным імем. Бацькі назвалі сваю дачку Лісай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула