БЕЛ Ł РУС

Дажджы-дажджы, прахалода

18.07.2012 / 14:15

Прагноз надвор’я на 19–21 ліпеня.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 19 ліпеня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва-заходні 5–10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 8–14°С, максімальная днём плюс 16–22°С, па паўднёвым захадзе плюс 23–25°С.

У Мінску 19 ліпеня воблачна з праясненнямі. Ноччу невялікі дождж, днём часам дождж, магчымая навальніца. Вецер паўднёва-заходні 5–10 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 10–12°С,

максімальная днём плюс 16–18°С.

20 ліпеня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёва-заходні, заходні 6–11 м/с, днём пры навальніцах парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 10–17°С,

максімальная днём плюс 17–23°С, месцамі па поўдні да плюс 25°С.

21 ліпеня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер заходні 5–10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 8–14°С,

максімальная днём плюс 17–23°С, месцамі па поўдні да плюс 25°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула