Смерць на МАЗе
23 чэрвеня на Мінскім аўтамабільным заводзе адбыўся трагічны выпадак: у выніку сутыкнення электракара і аўтапагрузчыка загінула кіроўца электракара Любоў Клімовіч.
Ці было гэта няшчасным выпадкам? Сям’я загінулай наракае на грубыя парушэнні тэхнікі бяспекі на заводзе. Да таго ж, паводле слоў дзяцей загінулай, ніхто з кіраўніцтва завода нават не выказаў сям’і нябожчыцы спачуванняў.
Следчы камітэт праводзіць праверку. Пра тое, што кіроўца аўтапагрузчыка быў нецвярозы, сведчыць афіцыйны адказ Федэрацыі прафсаюзаў на зварот Валянціны Клімовіч, дачкі загінулай.
Каментар Аляксея Клімовіча, сына загінулай жанчыны — у нашым відэа. Артыкул аб здарэнні на МАЗе чытайце ў новым нумары «Нашай Нівы».