БЕЛ Ł РУС

Міс Беларусь едзе ў Кітай - фота

18.07.2012 / 16:10

Юлія Скалковіч возьме ўдзел у конкурсе «Міс Свету-2012».

Міс Беларусь — 2012 Юлія Скалковіч 18 ліпеня выправілася на конкурс прыгажосці «Міс Свету» з аэрапорта Мінск-2.

Фінал конкурса пройдзе 18 жніўня ў Ордасe (Унутраная Манголія, КНР). Правы на трансляцыю набыў тэлеканал ОНТ.

Скалковіч з’яўляецца студэнткай чацвёртага курса Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта па спецыяльнасці «архітэктура».

Як адзначылі ў прэс-службе АНТ, «удзельніц конкурса, а іх сёлета 122, чакае насычаная праграма: экскурсійныя туры, паўфінальныя адборы, прэс-канферэнцыі, урачыстыя прыёмы, фотасесіі і штодзённыя рэпетыцыі. У членаў журы будзе дастаткова часу для таго, каб ацаніць не толькі знешнія дадзеныя ўдзельніц, але і выявіць іх схаваныя таленты і якасці».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула