БЕЛ Ł РУС

Зьявіўся сайт пра раку Прыпяць

30.03.2007 / 14:34

Nashaniva.com

Новы інтэрнэт‑сайт «Басэйн ракі Прыпяць» распрацаваны праектам, што фінансуецца Эўразьвязам. Створаны ён для збору і распаўсюджаньня інфармацыі пра розныя аспэкты Пляну кіраваньня басэйнам Прыпяці згодна з патрабаваньнямі воднай Рамкавай дырэктывы ЭЗ ды пра мэрапрыемствы і дасягненьні праекту. Мэтавыя групы — Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя Ўкраіны і Беларусі, водагаспадарчыя арганізацыі на міжнародным, нацыянальным і мясцовых узроўнях, НДА, студэнты і водакарыстальнікі. Інтэрнэт‑сайт зроблены на дзьвюх мовах (ангельская і расейская), на ім разьмешчаная інфармацыя як пра беларускую частку басэйну, так і пра ўкраінскую.

Сайт складаецца з наступных разьдзелаў: «Апісаньне праекту», «Апісаньне басэйну», «Заканадаўства і інстытуцыйныя зьмены», «Гідрахімія», «Гідрамарфалёгія», «Гідрабіялёгія», «Біяразнастайнасьці», «Плян кіраваньня басэйнам ракі», «Праграма мэрапрыемстваў», «Пілётныя праекты», «Публікацыі», «Кантактная інфармацыя і спасылкі».

Дадатковая інфармацыя pripyat@i.kiev.ua (Стывен Парсанс, кіраўнік праекту)

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула