БЕЛ Ł РУС

Апазыцыйны ксёндз асуджаны на восем гадоў зьняволеньня

30.03.2007 / 14:36

«Учынак абвінавачанага — гэта злачынства пашырэньня прапаганды супраць сацыялістычнай дзяржавы», — абвесьціў судзьдзя.

У В’етнаме апазыцыйны каталіцкі сьвятар Нгуен Ван Лі быў асуджаны на восем год зьняволеньня за распаўсюджаньне антыдзяржаўнай прапаганды. Лі быў адным з заснавальнікаў прадэмакратычнай кааліцыі «Блёк 8406», а таксама дзеячом аб’яўленай па‑за законам В’етнамскай партыі прагрэсу.

«Учынак абвінавачанага — гэта злачынства пашырэньня прапаганды супраць сацыялістычнай дзяржавы», — абвесьціў судзьдзя. Пракурор прызнаў дзейнасьць асуджанага «крайне небясьпечным парушэньнем нацыянальнай бясьпекі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула