БЕЛ Ł РУС

У вёсцы Мілінкевіча адкрыўся новы памежны пункт

19.07.2012 / 18:12

У Берштах на Шчучыншчыне ў палітыка стаіць хата.

Новы памежны пост «Бершты» адкрыўся сёння на беларуска-літоўскім участку мяжы на тэрыторыі Шчучынскага раёна (Гродзенская вобласць).

Аб’ект пабудаваны паводле праграмы ўладкавання знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы на перыяд 2007–2011 гадоў.

На будаўніцтва паста затрачана каля 12 мільярдаў сродкаў з саюзнага бюджэту.

У комплекс паста ўваходзяць 6-кватэрны дом для сем’яў афіцэраў і прапаршчыкаў з двухпакаёвых і трохпакаёвых кватэраў, адміністрацыйны і тэхнічны будынкі. Сярод аб’ектаў, збудаваных на тэрыторыі посту, — гарадок памежнай службы (тут памежнікі будуць праходзіць навучанне і практычную падрыхтоўку да нясення службы), склад гаруча-змазачных матэрыялаў, пункт запраўкі, трансфарматарная падстанцыя, дзіцячая пляцоўка. Уладкаваныя таксама спартыўная пляцоўка, страявы пляц.

Дарэчы,

у Берштах знаходзіцца дом палітыка Аляксандра Мілінкевіча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула