БЕЛ Ł РУС

Перамога ад «Гомеля», нічыя «Шахцёра», феерычны другі тайм «Нафтана»

19.07.2012 / 21:18

Зміцер Панкавец

Першыя матчы Лігі Еўропы.

Сёння прайшлі матчы другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы па футболе. На гэтай стадыі нашу краіну прадстаўляюць тры каманды — «Гомель», «Нафтан» (Наваполацк), «Шахцёр» (Салігорск).
Першымі на поле выйшлі гульцы «Нафтана». У Віцебску яны прымалі сербскую «Црвену Звезду». Культавая каманда з Бялграду, адзіная з Усходняй Еўропы, якая выйгравала Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў.

У Віцебск прыехала багата заўзятараў з Сербіі і Масквы. «Звезда» сябруе з «Спартаком». Госці былі відавочнымі фаварытамі пары. І з першых хвілін яны пачалі адпрацоўваць свой статус.

Першы тайм скончыўся кашмарнымі лічбамі 0:3 на карысць балканцаў. «Нафтана» на пляцоўцы ўвогуле бачна не было.

Затое ў другой палове адбылося чароўнае пераўтварэнне. Спачатку Аляксандр Гаўрушка рэалізаваў пенальці, потым ён жа паклаў мяч у ніжні вугал — 2:3.

У адной з наступнай атак чарнагорскі легіянер «Црвены Звезды» Касаліца зрабіў перавагу сербаў больш камфортную. «Нафтан» змог адыграць адзін гол намаганнямі рэзервіста Валерыя Жукоўскага — 3:4.
У Бялградзе «Нафтану» будзе цяжка. Фаны «Црвены Звезды» падтрымаюць сваіх па поўнай праграме. Цяжка будзе спадзявацца на агульную перамогу, але другі тайм падарыў трошку аптымізму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула