БЕЛ Ł РУС

Пачалося масавае жніво

23.07.2012 / 11:17

Масавая ўборка збожжавых і зернебабовых культур пачалася ў Беларусі, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 23 ліпеня, гэтыя культуры ўбраныя на 208,5 тыс. га, што складае 8,6% запланаванай плошчы. Уборка лічыцца масавай, калі ў цэлым па краіне ўбрана 5% плошчы. Брэсцкая вобласць ужо выканала план на 24,9%, Віцебская - на 0,4%, Гомельская - на 17,7%, Гродзенская - на 7,8%, Мінская - на 4%, Магілёўская - на 1,27%.

Намалочана 782,8 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,5 ц/га. Самая высокая ўраджайнасць у Гродзенскай вобласці (49,2 ц/га), самая нізкая - у Гомельскай (30 ц/га).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула