БЕЛ Ł РУС

У Пецярбургу загінуў беларускі рабочы

23.07.2012 / 13:30

Следчымі органамі Галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта РФ па Санкт-Пецярбургу праводзіцца праверка па факце смерці рабочага на адным з прадпрыемстваў Колпінскага раёна.

«Устаноўлена, што пацярпелы, які з’яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, жыў у Санкт-Пецярбургу і працаваў аператарам станка па падачы металічных прутоў на гэтым прадпрыемстве. 20 ліпеня мужчына выйшаў за межы працоўнага месца, у выніку чаго быў заціснуты рухомай часткай станка. Ад атрыманых траўмаў пацярпелы памёр на месцы», — паведамілі ў следчым камітэце Пецярбурга.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула