БЕЛ Ł РУС

Працоўныя «Пінскдрэва» стварылі Рабочую раду

24.07.2012 / 14:55

На прадпрыемстве «Пінскдрэў» створана Рабочая рада (яе ўзначаліў Дзмітрый Кудранок), якая будзе весці перамовы з адміністрацыяй.

Тым часам працоўныя працягваюць збіраць заявы аб выхадзе з прафсаюза ФПБ. Дзмітрый Кудранок кажа, што рабочыя не хочуць паўтараць памылкі пратэстоўцаў на «Граніце».

​​«Функцыя гэтай рады заключаецца ў тым, каб праводзіць маніторынг стану заробку і ўмоваў працы на заводах «Пінскдрэва».

Спадар Кудранок тлумачыць, што Рабочая рада ў далейшым будзе весці перамовы з адміністрацыяй. Сп. Кудранок паведаміў мясцовым уладам пра ўтварэнне на прадпрыемстве гэтага органа. Адпаведную заяву ён занёс у гарвыканкам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула