БЕЛ Ł РУС

Турцыя зачыняе ўсе КПП на мяжы з Сірыяй

25.07.2012 / 10:11

Турэцкі міністр па справах гандлю і мытні Хаяці Языджы ў сераду загадаў зачыніць усе кантрольна-прапускныя пункты на мяжы з Сірыяй.

На мінулым тыдні ўзброеныя атрады сірыйскай апазіцыі захапілі буйны памежны пост на мяжы з Турцыяй, але пасля пакінулі яго.

Паводле ААН, на тэрыторыі Турцыі цяпер знаходзіцца каля 32 тыс. сірыйскіх уцекачоў, якія пакінулі краіну ў выніку грамадзянскага канфлікту ў краіне.

Адносіны паміж Сірыяй і Турцыяй сур’ёзна абвастрыліся пасля таго, як сірыйскія ваенныя збілі турэцкі знішчальнік F-4 «Фантом» паблізу турэцка-сірыйскай мяжы.

Неўзабаве пасля гэтага Турцыя размясціла ўздоўж сваёй мяжы зенітна-ракетныя комплексы ў якасці меры ў адказ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула