БЕЛ Ł РУС

У Брэсце ў Мухавец з моста скочыў 20-гадовы хлопец

26.07.2012 / 10:3

Як паведаміў прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, званок аб здарэнні паступіў са службы хуткай медыцынскай дапамогі ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Брэсцкага УМНС 24 ліпеня ў 6.31 раніцы.

«Медыкі сказалі, што з моста па бульвары Шаўчэнкі ў раку Мухавец у абласным цэнтры скочыў чалавек
. Пасля прыбыцця да месца выкліку ў 06.34 аддзяленнем пажарнай аварыйна-ратавальнай службы Брэсцкага ГАНС устаноўлена, што на воднай гладзі бачны чалавек. Адлегласць да пацярпелага складае каля 50 метраў», — расказаў Машноў.

Паводле яго слоў, у 06.35 ратавальнікі дасталі чалавека з вады і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі.

«Пры ратаванні 20-гадовага хлопца, жыхара Баранавіцкага раёна, выкарыстоўваліся лодка „Ніка-2“, гідракасцюм сухога тыпу „Аквалунг“ і ратавальныя камізэлькі», — дапоўніў Машноў.

Малады чалавек быў дастаўлены ў Брэсцкую гарадскую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Медыкі ацэньваюць яго стан як здавальняючы.

Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула