БЕЛ Ł РУС

Першы ляп Алімпіяды: Арганізатары паблыталі сцягі дзвюх Карэяў

26.07.2012 / 10:12

Выпадак здарыўся падчас матча футбольнага жаночага турніру КНДР — Калумбія.

Алімпійская жаночая зборная КНДР пакінула стадыён у Глазга з-за таго, што перад пачаткам адборачнага матчу выявы спартсменак паказалі на вялікім экране на фоне сцяга Паўднёвай Карэі.

Матч быў адкладзены на гадзіну, пасля чаго ўсё ж такі адбыўся. Паўночнакарэйскія футбалісткі перамаглі Калумбію з лікам 2:0.

Арганізатары Алімпіяды выбачыліся перад кіраўніцтвам дэлегацыі КНДР за памылку.

У заяве арганізацыйнага камітэта гаворыцца: «Сёння перад пачаткам матчу па жаночым футболе на стадыёне Хэмпдэн-Парк у Глазга на вялікім экране быў паказаны сцяг Паўднёвай Карэі замест сцяга Паўночнай Карэі. Гэта відавочная памылка, за якую мы прыносім выбачэнні дэлегацыі і Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту; будуць прыняты меры, каб падобнае не паўтарылася «.

Адносіны паміж двума Карэямі адрозніваюцца крайняй напружанасцю цягам апошніх 60 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула