БЕЛ Ł РУС

Наваполацкі «Інтэрсервіс» купіў сабе яшчэ адзін нафтаперапрацоўчы завод

26.07.2012 / 11:29

паводле Ej.by

У руках Мікалая Вараб'я аказалася прадпрыемства, летась прададзенае расійцам за $30 мільёнаў.

Кампанія «Інтэрсэрвіс», якая будуе нафтаперапрацоўчую вытворчасць на базе Наваполацкага заводу БВК, стала новым уладальнікам бітумнага заводу «Вёска-ЭмульБіт» ў Чэрвеньскім раёне.

«Інтэрсэрвіс» нейкім чынам змяніў маскоўскую кампанію «НафтаБуд», якая з кастрычніка мінулага года лічылася гаспадаром гэтай вытворчасці. Пра тое, што «Вёска» належыць ужо не масквічам, якія на леташнім аўкцыёне аплацілі за найбуйнейшага ў краіне вытворцу бітуму каля $30 мільёнаў, распавёў у чэрвені на сустрэчы з жыхарамі Чэрвеньскага раёна кіраўнік Мінаблвыканкама Барыс Батура.

* * *

Заснавальнікам «Інтэрсэрвісу» з'яўляецца бізнэсмен Мікалай Варабей.
Сёлета «Інтэрсэрвіс» ужо паспеў атрымаць на падставе ўказа Лукашэнкі ва ўласнасць маёмасны комплекс Наваполацкага заводу бялкова-вітамінных канцэнтратаў. Па ўмовах пагаднення з уладамі
нафтатрэйдар павінен інвеставаць да 2021 года ў будаўніцтва на яго базе сучаснага нафтаперапрацоўчага вытворчасці каля $270 мільёнаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула