БЕЛ Ł РУС

Грэцкую лёгкаатлетку адчапілі ад Алімпіяды за расісцкае выказванне ў твітары

26.07.2012 / 11:45

Прессбол

Надзея Грэцыі на Алімпійскіх гульнях лёгкаатлетка Параскева Папахрысту прапусціць галоўны турнір чатырохгоддзя за тое, што дазволіла сабе расісцкае выказванне ў твітары.
Як перадае Associated Press, 23-гадовая Папахрысту "троліла афрыканскіх імігрантаў", што і паслужыла прычынай яе адхілення ад Алімпіяды.
"Спартоўка выключана з алімпійскай каманды за словы, якія супярэчаць асноўным прынцыпам алімпійскага руху", -- паведамляецца ў заяве НАК Грэцыі.

Папахрысту пазней, вядома ж, выбачылася за свае выказванні, але было ўжо занадта позна. У Лондане спартоўка павінна была выступіць у трайным скачку, але цяпер у яе будзе малапрыемны занятак -- прагляд Алімпіяды па тэлевізары. Папахрысту нават не паспела прыляцець у Лондан і знаходзіцца цяпер у Афінах. Пры гэтым на яе сур'ёзна разлічвалі ў Грэцыі як на спартсменку, здольную выйграць для краіны алімпійскі медаль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула