БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі папярэджваюць аб узмацненні спёкі ў найбліжэйшыя суткі

26.07.2012 / 12:12

У пятніцу — да +34 спёкі

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Беларусі, 27 ліпеня ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 14—20°С, максімальная днём плюс 28—34°С.

У Мінску 27 ліпеня пераменная воблачнасць. Магчымы кароткачасовы дождж, навальніца. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 17—19°С,

максімальная днём плюс 30—32°С.

28—29 ліпеня ў Беларусі пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 15—22°С, максімальная днём плюс 28—34°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула