БЕЛ Ł РУС

5-гадовага раварыста збіла машына

26.07.2012 / 14:14

Nashaniva.com

Выпадак здарыўся ў Астравецкім раёне.

Вечарам у сераду ля Гервятаў (Астравецкі раён Гродзенскай вобласці) у дарожным здарэнні пацярпеў 5-гадовы хлопчык.

Як паведамілі ў ДАІ, у 20.50 41-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы аўтамабілем «ГАЗ», пры павароце налева сутыкнуўся з 5-гадовым веласіпедыстам, які ехаў насустрач.

У выніку хлопчык з множнымі рванымі ранамі і ранкамі ніжніх канечнасцяў і галавы шпіталяваны ў Астравецкую цэнтральную раённую бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула