БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка паставіў задачу забяспечыць свабоднае волевыяўленне на выбарах

26.07.2012 / 14:41

Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу забяспечыць свабоднае волевыяўленне грамадзян у спакойнай абстаноўцы і ў строгай адпаведнасці з беларускімі законамі на парламенцкіх выбарах.
Такое даручэнне ён даў сёння на нарадзе аб стане работы па прывядзенню Узброеных Сіл і Дзяржпагранкамітэта Беларусі ў адпаведнасць з сучаснымі патрабаваннямі.

«Восенню нам трэба будзе правесці чарговыя парламенцкія выбары. Гэта якраз той момант, калі адбываецца актывізацыя як за межамі краіны, так і ўнутры тых, хто страшна ненавідзіць нашу Беларусь і каму не падабаецца існуючы стан спраў. Задача ўсіх тут прысутных забяспечыць магчымасць свабоднага волевыяўлення грамадзян у спакойнай абстаноўцы і ў строгай адпаведнасці з беларускімі законамі», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула