БЕЛ Ł РУС

Тыднёвік Newsweek больш не будзе выходзіць на паперы

27.07.2012 / 09:50

Адзін з найстарэйшых часопісаў ЗША Newsweek можа адмовіцца ад друкаванай версіі і цалкам перайсці на электронны фармат — так рэдакцыя разлічвае павялічыць рэнтабельнасць стратнага выдання.

Перафарматаванне паменшыць выдаткі, але можна пацягнуць за сабой страту часткі аўдыторыі і даходаў ад рэкламы, лічаць эксперты.

Навіна пра тое, што папулярны штотыднёвік Newsweek больш не будзе выдавацца ў друкаваным варыянце, а пяройдзе ў анлайн, паведаміў дырэктар InterActiveCorp Бары Дылер падчас штоквартальнай тэлефоннай канферэнцыі з інвестарамі.

«Пераход на анлайн-версію часопіса з друкаванай адбудзецца, мы вывучаем усе варыянты, але нашы інвестыцыі ў часопіс у наступным годзе будуць значна ніжэйшыя», — паведаміў Дылер.

Ён прызнаўся, што ў 2012 годзе часопіс панёс страты прыблізна ў $ 22 млн.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула