БЕЛ Ł РУС

Выйшла на волю Кася Галіцкая

27.07.2012 / 12:18

Nashaniva.com

Кася Галіцкая, фота Барыса Гарэцкага

Грамадскую актывістку Касю Галіцкую, нагадаем, затрымалі 17 ліпеня.

Кася ў гэты дзень прыехала ў суд Кастрычніцкага раёна Мінска для назірання за працэсамі над затрыманымі актывістамі Уладзімірам Яроменкам і Раманам Васільевым.

Прыкладна праз гадзіну яна адтуль знікла. Яе тэлефон не адказваў, дзе яна знаходзілася, вядома не было.

Пазней высветлілася, што Галіцкая была дастаўлена ў УУС Маскоўскага раёна Мінска, дзе ў яе дачыненні да склалі адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства.

На наступны дзень яна была арыштаваная на 10 сутак.
Тэрмін адбывала на Акрэсціна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула