БЕЛ Ł РУС

Старшыню Следчага камітэта «не задавальняе праца па прафілактыцы злачынстваў»

27.07.2012 / 12:46

Старшыню Следчага камітэта Беларусі Валерыя Вакульчыка «катэгарычна не задавальняе праца следчых па прафілактыцы злачынстваў, выяўленні прычын і ўмоў іх учынення».
Пра гэта ён заявіў журналістам 27 ліпеня перад пачаткам працы калегіі ведамства, на якой будзе абмяркоўвацца гэтае пытанне.
«Гэта задача стаяла і раней, але больш увагі следчыя надавалі непасрэдна расследаванню, забеспячэнню неабходнасці пакарання, — сказаў Вакульчык.
— Але галоўнае — гэта прадухіліць злачынства, мы бачым, што сітуацыю можам выправіць». Таму, паводле яго слоў, стаіць задача да канца года кардынальна змяніць працу следчых па выяўленні прычын і ўмоў учынення злачынстваў.

Наогул, як адзначыў Вакульчык, «следства ў Беларусі заняло годнае месца ў сістэме праваахоўных органаў і выконвае свае абавязкі ў поўным аб’ёме». Ён таксама лічыць, што рэформа, звязаная са стварэннем Следчага камітэта, пазітыўна паўплывала на эфектыўнасць працы органаў сістэмы нацыянальнай бяспекі, і ў першую чаргу праваахоўных органаў. Паводле слоў старшыні СК, гэта відаць з павышэння якасці працы аператыўных падраздзяленняў МУС, паляпшэння якасці матэрыялаў, якія паступаюць у СК, павышэння патрабаванняў пракуратуры. «Гэта пазітыўна ўплывае як на працу следчага камітэта ў цэлым, так і кожнага следчага паасобку», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула