БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Заробак $500 даляраў да канца 2012 года рэальна дасягальны

27.07.2012 / 15:35

Аляксандр Лукашэнка лічыць сярэднюю зарплату $500 да канца 2012 года рэальна дасягальнай. Аб гэтым ён заявіў сёння, наведваючы з рабочай паездкай Камянецкі раён.

Так, інфармуючы Лукашэнку аб сацыяльна-эканамічным развіцці Брэсцкай вобласці, кіраўнік вобласці Канстанцін Сумар запэўніў, што да канца года вобласць плануе «жалезна» выйсці на сярэднюю зарплату $480–500.

«480 даляраў — это не 500 даляраў, — заўважыў Лукашэнка. — Напружвайце ўсіх. Кіраўнікі, якія не выконваюць паказчыкаў па прадукцыйнасці, па збыту прадукцыі і росту зарплаты, працаваць не павінны на канец года».

«Мы можам гэта (дасягнуць сярэдняй зарплаты $500) зрабіць», — выказаў упэўненасць Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула