БЕЛ Ł РУС

Развітанне з журналістам Сяргеем Аляхновічам пройдзе 29 ліпеня

27.07.2012 / 15:52

Развітанне са спартыўным журналістам Сяргеем Аляхновічам пройдзе 29 ліпеня (нядзеля) з 10 да 12 гадзін у рытуальнай зале на вулицы Альшэўскага ў Мінску.

44-гадовыАляхновіч памёр у ноч на 27 ліпеня ў сваёй кватэры ў Мінску. Быў карэспандэнтам газет «Свободные новости», «Прессбол», інтэрнэт-рэсурсу gazetaby.com. Апошні год актыўна супрацоўнічаў з расійскімі хакейнымі сайтамі і пісаў кнігу пра свайго сябра — хакеіста Руслана Салея, які загінуў 7 верасня 2011 г. у авіякатастрофе пад Яраслаўлем.

У пачатку ліпеня кніга была здадзена ў друк.

Журналіст будзе пахаваны побач з маці на могілках у вёсцы Турэц-Баяры Маладзечанскага раёна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула