БЕЛ Ł РУС

Паступілі ў продаж квіткі на матч БАТЭ — «Дэбрэцэн»

28.07.2012 / 11:02

nn.by

Іх можна купіць нават у Мінску.

Гульня пройдзе 1 жніўня ў Барысаве (19:00). Гэта першы матч 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў. Гульня ў адказ пройдзе 7 жніўня ў Дэбрэцэне.

Касы барысаўскага стадыёна адчыняцца сёння, а 12-й і будуць працаваць да 17:00.

У наступныя дні яны будуць працаваць з 11:00 да 17:00. Кошт квітка — 30 тыс. рублёў.

Але ўжо зараз білеты можна купіць і ў Мінску праз сістэму kvitki.by.
Кошт квітка — 35 тыс. рублёў. «Наша Ніва» запаветныя квіткі набыла яшчэ ўчора.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула