БЕЛ Ł РУС

Беларускія стралкі не трапілі ў фінал Алімпіяды

28.07.2012 / 17:35

На алімпійскіх спаборніцтвах па кулявой стральбе завяршыўся кваліфікацыйны раўнд у стралкоў з пнеўматычнага пісталета на 10 м.

Беларускія спартсмены не змаглі прабіцца ў васьмёрку фіналістаў, якія сёння ўвечары разыграюць узнагароды Алімпіяды-2012.

Канстанцін Лукашык набраў 582 балы і і заняў 11-е месца, а Юрый Далгаполаў зарабіў 571 бал і апынуўся 30-м сярод 44-х удзельнікаў спаборніцтваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула