БЕЛ Ł РУС

Задорнаў: Ф.Капэла будзе складана трэніраваць Расію — ён усё жыццё трэніраваў футбалістаў

29.07.2012 / 16:40

Вядомы расійскі гумарыст Міхаіл Задорнаў у сваім Twitter’ы паспачуваў Фабіа Капэла, якому ўпершыню ў жыцці прыйдзецца трэніраваць расейцаў [знакаміты італьянскі спецыяліст прызначаны галоўны трэнерам зборнай Расіі па футболе].

«Фабіа Капэла прызнаўся, што першы раз у жыцці будзе трэніраваць расейцаў і гэта вельмі складана. Да гэтага часу ён усё жыццё трэніраваў футбалістаў.

Толькі ў Расіі трэнеру зборнай па футболе могуць плаціць велізарныя грошы, каб проста ўсёй краінай глядзець, як ён мучыцца»,
— прыводзіць словы Задорнава «Советский спорт» са спасылкай на мікраблог гумарыста.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула